Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь чакае крэдыт пад заклад «Нафтану»


Нафтан, Наваполацак

Нафтан, Наваполацак

Урад Беларусі працягвае перамовы з Ашчадным банкам Расеі аб выдзяленьні крэдыту памерам 1 млрд. даляраў пад гарантыі ўраду і пад заклад 51% акцый наваполацкага НПЗ "Нафтан".

Белта прыводзіць словы намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Сяргея Дубкова, што «пэрспэктывы заключэньня дадзенага кантракту вельмі высокія».

Ашчадны банк Расеі зьяўляецца ўласьнікам беларускага «БПС-Ашчадбанку», якім кіруе Васіль Мацюшэўскі, у мінулым - адзін з кіраўнікоў Нацбанку Беларусі.

Ён пацьвердзіў агенцтву Белта, што перамовы па пагадненьні ідуць даволі пасьпяхова, «гэта вельмі цікавы ўзаемны праект, калі ўлічваць няпростую сытуацыю на фінансавых рынках", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі, дадаўшы, што асабіста зацікаўлены ў тым, каб праект быў рэалізаваны ў найбліжэйшы час.

Для гэтага, на яго думку, усё ёсьць - цікавая прапанова, добрая воля двух бакоў. «Ідзе проста дастаткова няпросты працэс юрыдычнага структураваньня гэтага пагадненьня, таму што яе маштаб вельмі неардынарны ня толькі для беларускага рынку і ў сувязі з гэтым спалучаны з рашэньнем пэўных тэхнічных пытаньняў», - сказаў кіраўнік «БПС-Ашчадбанку».
XS
SM
MD
LG