Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь, Расея і Казахстан – самыя блізкія дзяржавы ў сьвеце


Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынём Мажылісу (парлямэнту) Казахстану Ўралам Мухамэджанавым.

Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок ад аадзінай эканамічнай прасторы бачыць "пэўную выгаду, калі будзем разьвівацца на раўнапраўнай аснове". "Гэтак жа, як і Казахстан, і Расея тым больш" – цытуе А.Лукашэнку агентцва "Интерфакс-Запад".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што "мы – самыя блізкія дзяржавы ў гэтым сьвеце – Беларусь, Расея, Казахстан, якія вырашылі кінуць выклік часу і стварыць моцную эканамічную інтэграцыйную структуру". "Шмат што ўжо атрымалася, нават ня толькі ў арганізацыйным пляне, але і практычна мы пачалі рэалізоўваць ідэі Мытнага зьвязу", – сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі не выключае, што ў функцыянаваньні Адзінай эканамічнай прасторы могуць паўстаць цяжкасьці і процідзеяньне.

"... У нас адкрываюцца калясальныя магчымасьці з зьяўленьнем АЭП. Вядома, будуць складанасьці і цяжкасьці, нам не пазьбегнуць крытыкі, а яна ужо зьявілася, не пазьбегнуць адкрытай канкурэнцыі і процідзеяньня. Гэта натуральна. Але мы поўныя рашучасьці прайсьці гэты шлях дастойна", – заявіў А . Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG