Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 кастрычніка — год ад выбуху на "Пінскдрэве"


Прайшоў год пасьля выбуху на прадпрыемстве "Пінскдрэў", ад якога загінулі 14 чалавек. Генэральная пракуратура, якая дасьледавала абставіны выбуху, бліжэйшым часам накіруе справу ў суд.

Пракуратура высьветліла, што асноўнай прычынай аварыі былі парушэньні рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў.

Па справе праходзць:

  • галоўны інжынэр холдынгу Ўладзімер Шастакоў
  • дырэктар прадпрыемства "Пінскдрэў-ДСП" Леанід Логвін
  • галоўны інжынэр "Пінскдрэў-ДСП" Ігар Логвін
  • былы генэральны дырэктар "Пінскдрэва", Ларан Арыніч, які знахдзіцца ў вышуку.

Справа налічвае 56 тамоў.

Выбух на ўчастку па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў на "Пінскдрэве" здарыўся 25 кастрычніка 2010 году. Двое рабочых прадпрыемства загінулі на месцы, яшчэ 12 памерлі ад ранашў у лякарнях Пінску, Берасьця і Менску. Пяцёра засталіся калекамі. Усяго ж пацярпеў 21 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG