Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч, адзін з арганізатараў Народнага сходу, падаў у суд пазоў да Белдзяржтэлерадыёкампаніі пра абарону гонару і годнасьці.

Івашкевіч кажа, што, падставай для пазову стала інфармацыя, якая прагучала 9 кастрычніка ў праграме "Ў цэнтры ўвагі" Першага каналу. Аўтары сюжэту сьцьвердзілі, што на падрыхтоўку і правядзеньне Народнага сходу Івашкевіч прасіў у Ёрга Форбрыга, кіраўніка Нямецкага фонду Маршала, грант у 340 тысяч даляраў.

"У заяве я прашу абвергнуць зьвесткі пра тое, што на правядзеньне Народнага сходу быў выдзелены грант. Ніякага "тэндэру", як гаворыцца ў сюжэце, не было, ніякіх заявак на гранты для правядзеньня Народнага сходу не падавалася. І калі журналісты БТ валодаюць нейкімі дакумэнтамі, то няхай іх у судзе прадэманструюць", — кажа Івашкевіч.

Палітык таксама патрабуе кампэнсаваць шкоду, нанесеную яго дзелавой рэпутацыі, і маральныя страты ў памеры 1,4 мільёна рублёў. Івашкевіч адзначыў, што менавіта на гэтую суму ён быў аштрафаваны судом Савецкага раёну Менску за арганізацыю і правядзеньне Народнага сходу.

Сходы прайшлі ў Менску ды іншых гарадах 8 кастрычніка, піша БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG