Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка ходзіць па калёніі на мыліцах


Вольга Бандарэнка на прыступках калёніі

Вольга Бандарэнка на прыступках калёніі

Адвакат Юры Сташкевіч і Вольга Бандарэнка, жонка палітзьняволенага, пакінулі калёнію.

Адвакат кажа, што стан здароўя Бандарэнкі пагоршыўся. Ён вымушаны па 15 хвілін стаяць падчас праверкі, нахіляцца, калі запраўляе ложак. Усё гэта адразу пасьля апэрацыі яму забаранілі рабіць лекары.

У калёніі Бандарэнка ходзіць на мыліцах.

Сташкевіч таксама паведаміў, што Бандарэнка стараецца выглядаць бадзёра. Ён кажа, што стаўленьне адміністрацыі і зьняволеных да Бандарэнкі карэктнае.

Начальнік калёніі Сяргей Маханькоў патлумачыў Вользе Бандарэнцы, што палітыка перавялі з санітарнай часткі ў атрад, бо надышоў час перапынку ў лекаваньні. Маханькоў паабяцаў, што адміністрацыя будзе прыслухоўвацца да мэдыкаў у справе здароўя Бандарэнкі.

Раніцай 25-га кастрычніка Вольга Бандарэнка прывезла мужу перадачу. Зь ёй таксама прыехаў адвакат.

24 кастрычніка Бандарэнка патэлефанаваў жонцы і папрасіў, каб яго наведаў адвакат.

Палітвязень паведаміў, што ў калёніі ён вымушаны рабіць тое, што забаранілі лекары пасьля апэрацыі. У прыватнасьці, яму нельга нагінацца і даваць фізычныя нагрузкі на хрыбет.

Днямі палітвязьня перавялі з санчасткі ў карантынны блёк Магілёўскай калёніі № 15.

Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бандарэнка

27 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.
XS
SM
MD
LG