Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску дазволілі правесьці шэсьце на Дзяды 30 кастрычніка.

"Мне патэлефанавалі зь Менгарвыканкаму, сказалі, што шэсьце і мітынг у Курапатах 30 кастрычніка дазволеныя. Яны прапанавалі прыехаць і забраць дазвол, цяпер я накіроўваюся ў Менгарвыканкам. Учора падчас маёй размовы з чыноўнікамі Менгарвыканкама мне было сказана, што шэсьце будзе дазволена па традыцыйным маршруце", — заявіў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

Збор удзельнікаў шэсьця плянуецца 30 кастрычніка ў 10.30 каля гадзіньнікавага заводу "Луч". Шэсьце пройдзе па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах заплянаваны на 15.00.

Рашэньня па другой заяўцы на традыцыйнае шэсьце, якое праводзіць КХП-БНФ ад Камвольнага камбінату да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры 6-га лістапада, пакуль няма. "У Менгарвыканкаме склалася такая практыка, што хоць за паўгода падавай заяўку на акцыю, усё роўна дадуць адказ у апошні момант", — адзначыў Беленькі ў інтэрвію БелаПАН.

29 кастрычніка актывісты КХП-БНФ правядуць уборку тэрыторыі мэмарыяла "Курапаты".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG