Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіля Парфянкова затрымалі. Адпусьцілі без складаньня пратаколу


Васіль Парфянкоў сыходзіць з Кастрычніцкай плошчы ў атачэньні людзей у цывільным

Васіль Парфянкоў сыходзіць з Кастрычніцкай плошчы ў атачэньні людзей у цывільным

Былога палітвязьня Васіля Парфянкова затрымалі 24-га кастрычніка пасьля таго, як ён пакінуў Кастрычніцкую плошчу.

Вечарам 24-га на Кастрычніцкай праходзіла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі.

Парфянкоў папрысутнічаў на акцыі, а пасьля пайшоў дадому. Яго затрымалі на плошчы Незалежнасьці.

Тры гадзіны Парфянкова пратрымалі ў пастарунку міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

Васіль кажа, што ў пастарунку ён бачыў каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага, якога таксама затрымалі на Кастрычніцкай людзі ў цывільнымі.

У пастарунку таксама знаходзіліся Аляксандар Валанцэвіч і Сяргей Чаравяка. 24-га кастрычніка іх арыштавалі на 7 і 5 сутак адпаведна на тое, што ўдзельнічалі ў акцыі падтрымкі палітвязьняў 21 кастрычніка.

Васіль Парфянкоў бачыў, як Вінярскага, Валанцэвіча і Чаравяку адвозілі ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Яго самаго адпусьцілі зь міліцыі без складаньня пратаколу.

Актывіст перадвыбарчага штабу Ўладзімера Някляева Васіль Парфянкоў быў затрыманы 4 студзеня. 17 лютага яго асудзілі на 4 гады калёніі строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.

13 жніўня Васіля Парфянкова вызвалілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG