Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асацыяцыя хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы турбуецца сытуацыяй у Беларусі


"У месцах зьняволеньня працягваюць знаходзіцца апазыцыйныя лідэры, у тым ліку: лідэр партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Павал Севярынец, кандыдаты на прэзыдэнта на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч і Андрэй Саньнікаў, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч", - гаворыцца ў заяве, якую прынялі ўдзельнікі канфэрэнцыі Асацыяцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы.

"У краіне працягваюць парушацца правы на свабоду сходаў і СМІ. (...) Выказваем асаблівую заклапочанасьць адносна таго, што па-за ўсякага грамадзкага абмеркаваньня ў заканадаўства Беларусi быў унесены шэраг паправак, накіраваных на абмежаваньне грамадзянскіх правоў і свабодаў і на разьвязваньне яшчэ больш суровых рэпрэсій з боку сілавых структураў", - адзначаюць аўтары звароту.

Заяву падпісалі прадстаўнікі хрысьціянска-дэмакратычных партыяў і арганізацыяў Малдовы, Армэніі, Латвіі, Украіны, Грузіі, Расеі, паведамляе прэсавая служба БХД.
XS
SM
MD
LG