Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэнпракуратура і ГУУС Менгарвыканкаму папярэдзілі Вінярскага


Максім Вінярскі
Максім Вінярскі
Гэнэральная пракуратура вынесла папярэджаньне каардынатару кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіму Вінярскаму «аб недапушчальнасьці працягу супрацьпраўных дзеяньняў, зьвязаных з распаўсюдам заклікаў да ўдзелу і арганізацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў».

Паводле пракуратруры, менавіта Максім Вінярскі мае непасрэдны ўдзел у распаўсюдзе праз інтэрнэт матэрыялаў, якія заклікаюць прыняць удзел у несанкцыянаванай акцыі ппратэсту 24 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Менску, а таксама іншых гарадах Беларусі.

Таксама ў дзень правядзеньня акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на сайце ГУУС Менгарвыканкаму зьявіўся відэазварот начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Ігара Яўсеева, які прыгразіў арганізатарам і ўдзельнікам акцыі пратэсту адказнасьцю паводле адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксу, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG