Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 кастрычніка 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...пераменная воблачнасьць, без дажджу. Тэмпэратура: +4 – +8.


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Экскурсія па кнігарні “логвінаЎ” (“Ў”) і выдавецтве “Логвінаў”. Ахвотныя сустракаюцца а 19.00 ля вечнага агню на Плошчы Перамогі ці ў 19.15 ля ганку кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А).

Беларускі кінаклюб «Рухапіс» прадстаўляе. «Матч-пойнт» Вудзі Алена па-беларуску. Філфак БДУ (вул. Карла Маркса, 31), аўд. 304, а 19.00.
У Страсбуры адбываецца сэсія Эўрапарлямэнту.

У Брусэлі працягваюцца перамовы паміж кіраўнікамі Эўразьвязу пра ўратаваньне эўразоны ад каляпсу.

У Жэнэве сустрэча прадстаўнікоў ЗША і Паўночнай Карэі.

У Парыжы пачынаецца сэсія Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКА, якая працягнецца да 10 лістапада.

25 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Марцін. Гэта таксама сьвята млынароў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1971 – Тайвань быў выключаны са складу ААН, яго месца заняла КНР.

2010 – у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух, у якім загінулі 14 чалавек.

25 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Марцін. Гэта таксама сьвята млынароў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1825 – аўстрыйскі кампазытар Ёган Штраўс (сын).

1838 – францускі кампазытар Жорж Бізэ.

1881 – гішпанскі мастак Пабла Пікаса.

1931 – француская акторка Ані Жырардо.

1934 – Карлас Шэрман, беларуска-гішпанскі перакладчык і літаратар

1936 – Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1647 – італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.

1958 – Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году

1991 – Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа, грамадзка-культурны і рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

МІНУС 365:


Выбух у Пінску: сьведчаньні відавочцаў

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Усё дзеці – мастакі. Праблема ў тым, як чалавеку застацца мастаком, калі ён вырасьце.

Пабла Пікаса
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG