Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі бізнэс у Беларусі: дасьледаваньне «Ежедневника»


Беларускае інтэрнэт-выданьне паведамляе, што 23 кампаніі з 200 найбуйнейшых прыватных кампаній Расеі, прадстаўленых у расейскай вэрсіі часопісу Forbes, маюць актывы і гандлёвыя інтарэсы на тэрыторыі Беларусі.

Як адзначаюць складальнікі рэйтынгу-2011, нягледзячы на крызіс, сумарны абарот 200 найбуйнейшых прыватных кампаній павялічыўся на 20% і дасягнуў прыкладна 260 млрд. даляраў. Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю складаньня рэйтынгу.

Вылучаючы кампаніі, якія вядуць бізнэс у Беларусі, у беларускі субрэйтынг, «Ежедневник» адзначыў толькі найбольш значныя для асобных галін беларускай эканомікі – цяпер ці ў будучыні.

Зыходзячы з гэтага рэйтынгу, больш за ўсё цяпер актываў у Беларусі ў Міхаіла Гуцарыева. «Русснефть», «Інтэко», «Моспромстрой» - гэта тры кампаніі, якія ўвайшлі у сьпіс і да якіх бізнэсовец мае дачыненьне.

Кампанію «Атлант-М» Forbes аднёс таксама да расейскага бізнэсу, хоць два з трох заснавальнікаў холдынгу - грамадзяне Беларусі (Алег Хусаенаў і Сяргей Савіцкі) і штаб-кватэра кампаніі месьціцца ў Менску.

Найбуйнейшыя расейскія прыватныя кампаніі ў Беларусі

Кампанія Уладальнікі Актывы ў Беларусі
6 «Русснефть», здабыча
і перапрацоўка нафты
Міхаіл Гуцарыеў і
Уладзімер Еўтушэнкаў
(АФК «Сістэма») -
па 49%, Ашчадбанк
РФ - 2%
«Славнефтехим»,
нафтатрэйдары,
ліцэнзія
«Белнафтахіма»
на гуртавы гандаль
нафтапрадуктамі
22 «Трансмашхолдинг»,
вытворчасьць
лякаматываў і вагонаў
Іскандэр Махмудаў,
Андрэй Бокараў, РЖД,
Alstom (Францыя)
Прадстаўніцтва
«Трансмашхолдинг»,
даччынае
прадпрыемства
холдынгу
«Коломенский завод»
- «КоломнаБелТранс»
27 НПК «Катрен»,
гандаль лекамі
Леанід Канабееў і
Уладзімір Сьпірыдонаў
«Доминантафарм»,
гуртавы гандаль і
гандаль ураздроб
фармацэўтыкай
31 «Евросеть», салёны
сотавай сувязі
Аляксандар Мамут
і «Вымпелком»
«БелЕвросеть»,
найбуйнейшая сетка
салёнаў сувязі
34 «Связной», салёны
сотавай сувязі
Максім Нагаткоў «Связной Бел", сетка
салёнаў сувязі
40 «Итера», нафта-
і газаздабыча
Ігар Макараў «Менск-Сіці»,
«Итерабелстрой»,
дэвэлапэрскія праекты,
«Ітэра пэт»,
вытворчасьць упакоўкі
48 ГК «Содружество»,
вытворчасьць кармоў,
перапрацоўка соі
Аляксандр і
Натальля Луцэнкі
Праект «Лідзкі
алейнаэкстракцыйны
завод"
55 «Спортмастер»,
спартовыя крамы
Сетка
франчайзінгавых
крамаў
57 «Технониколь»,
вытворчасьць дахавых
матэрыялаў
Сяргей Калеснікаў,
Ігар Рыбакоў
«Технониколь»
(былы «Дах»),
завод у Асіповічах
72 «Інтеко»,
будаўніцтва,
вырабы з плястмас
Міка Шышханаў,
Міхаіл Гуцэрыеў
і Ашчадбанк
(былая ўласнасьць
Алены Батурынай)
«Московская
инвестиционная
строительная
кампания»,
дэвэлапэрскія
праекты ў Менску
75 «Атлант-М»,
продаж аўтамабіляў
Сяргей Савіцкі,
Алег Хусаенаў,
Ігар Мальгін
«Атлант-М»,
10 дылерскіх
цэнтраў
76 ГК «Металл
Профиль»,
вытворчасьць
будматэрыялаў
«Металл Профиль",
завод у Заслаўі
80 «Техносерв А /С»,
інтэгратар
Дзьмітры і Аляксей
Ананьевы
«Техносерв Бел",
сыстэмны інтэгратар
89 «Карпарацыя Грын",
рытэйл
Мікалай Грэшылаў Гіпэрмаркет у Гомелі
98 «Металлсервис»,
гандаль мэталамі
Аляксандар
Манчанка
«Белметаллсервис»,
гуртавы гандаль
мэталамі
99 Tez Tour, турпаслугі Аляксандар Сінігібскі
і Аляксандар Бурцін
Tez Tour, турпаслугі
115 «Орими трейд»,
вытворчасьць гарбаты
і кавы
Аляксандар Яўневіч
і Сяргей Касьяненка
Дыстрыбуцыя праз
партнэраў, у Яўневіча
- пакет акцый у ААТ
«Слонімскі
мясакамбінат»
124 «1С», праграмнае
забесьпячэньне
Барыс Нураліеў Дыстрыбуцыя праз
сетку партнэрскіх
кампаній
129 «Натали турс»,
турпаслугі
Уладзімер і Натальля
Вераб'ёвы
«Кампания Натали
турс», турпаслугі
137 Група «Полипластик»,
вытворчасьць
плястыкавых труб
Мірон Гарылоўскі Завод у Коханаве
139 «Лабараторыя
Касперского»,
антывірусы
Яўген Касперскі,
фонды
Дыстрыбуцыя праз
партнэраў
154 «Моспромстрой»,
будаўніцтва і
дэвэлапмэнт
Міка Шышханаў і
Міхаіл Гуцарыеў
«Моспромстрой-
Отель»,
будаўніцтва гатэлю
і інвэстыцыі ў
нерухомасьць
183 «Видео интернейшнл»,
продаж рэклямы
Банк «Россия»,
«Сургутнефтегаз» і
Аляксей Мардашоў
Продаж тэлерэклямы
на беларускіх каналах
XS
SM
MD
LG