Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме асьвяцяць шыльду на беларускай мове


Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч
24 кастрычніка ў храме Pater Noster пад кіраўніцтвам мітрапаліта Менскага і Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча асьвяцяць шыльду з малітваю "Ойча наш...".

Кандрусевіч кажа, што пілігрымка мае ня толькі рэлігійнае, але таксама гістарычнае і культурнае значэньне. Яна дапаможа вернікам пазнаць гісторыю Сьвятой Зямлі, але галоўная яе мэта, па словах мітрапаліта, — умацаваньне веры.

На Сьвятую Зямлю, каб удзельнічаць у асьвячэньні дошкі з малітваю "Ойча наш...", на мінулым тыдні выправілася некалькі пілігрымак зь Беларусі.

Прэсавая служба руху "За свабоду" паведамляе, што кіраўнік арганізацыі Аляксандар Мілінкевіч і ягоная жонка Іна Кулей рушылі ў падарожжа ў складзе групы на чале зь мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Аляксандрам Кашкевічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG