Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Турэччыне: сотні ахвяраў


Два разбуральныя землятрусы здарыліся ў нядзелю ў паўднёва-ўсходняй турэцкай правінцыі Ван. Паводле папярэдніх дадзеных уладаў, загінулі 217 чалавек, больш за 1000 чалавек атрымалі раненьні.

Сотні будынкаў былі пашкоджаныя, дзясяткі разбураны цалкам. Магнітуда першага штуршку некалькі разоў удакладнялася і, паводле апошніх дадзеных, перавысіла 7. Другі ўдар - магнітудай 6,1 - жыхары Турэччыны адчулі позна ўвечары. Да раніцы 24 кастрычніка былі зарэгістраваныя больш за 200 рэшткавых падземных штуршкоў, так званых афтэршокаў.


Горад Ван - цэнтар аднайменнай правінцыі на паўднёвым усходзе Турэччыны паблізу мяжы з Іранам, яго насельніцтва - каля 320 тысяч чалавек. Паводле спэцыялістаў ачаг землятрусу разьмяшчаўся на глыбіні 9,8 кілямэтраў. Паводле папярэдніх ацэнак, пад заваламі разбураных будынкаў пахавана ад 300 да 400 чалавек.

Паводле інфармацыі з павету Эрджыш, які знаходзіўся ў эпіцэнтры землятрусу, там загінулымі лічацца 45 чалавек і каля тысячы лічацца пацярпелымі. Параненыя дастаўлены ў мясцовы шпіталь.

Землятрус у Турцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:13 0:00
Наўпроставы лінк
(video: Anadolu Ajansı)

Мэр павету, насельніцтва якога складае каля 75 тысяч чалавек, паведаміў у эфіры мясцовага тэлебачаньня, што ў горадзе няма вады і сьвятла. Паводле паведамленьняў з Эрджышу, гэты населены пункт у значнай ступені разбураны. У горадзе Ван, адміністрацыйным цэнтры аднайменнай правінцыі, паводле папярэдніх дадзеных, загінулі 93 чалавекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG