Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнку перавялі ў карантынны блёк Магілёўскай калёніі № 15


Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бандарэнка

Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, пераведзены з санчасткі ў карантынны блёк Магілёўскай калёніі № 15.

Вольга Бандарэнка, жонка Зьмітра, паведаміла, што атрымала ліст ад мужа. "Ну вось, лібэралізацыя. Мяне перавялі ў памяшканьне карантыну. Можа, у бліжэйшую сераду, можа, праз тыдзень паднімуць у які-небудзь атрад, — піша Бандарэнка. — Усё абяцаньні начмеда пра тое, што мінімум да Новага году будуць трымаць у мэдчастцы, забытыя. Пра здароўе можна забыцца".

"У мэдчастку ён быў зьмешчаны адразу ж пасьля дастаўкі ў калёнію. На працягу апошняга месяца начальства пыталася ў яго, як здароўе, і казала яму, што пара б ужо і паправіцца. Дзьмітрый адказваў, што пасьля апэрацыі ў 5-й клінічнай бальніцы Менску яму сказалі, што рэабілітацыйны пэрыяд павінен скласьці ня менш як шэсьць месяцаў", — распавяла Вольга Бандарэнка ў інтэрвію БелаПАН.

27 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.
XS
SM
MD
LG