Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Плятформы" зьявіўся сайт


Кіраўнік "Плятформы" Андрэй Бандарэнка
Кіраўнік "Плятформы" Андрэй Бандарэнка
У сеціве стартаваў сайт інфармацыйна-асьветніцкай ініцыятывы "Плятформа". "Плятформа" займаецца абаронай правоў зьняволеных.

"Амаль штодня мы атрымліваем ад вязьняў ды іх сваякоў скаргі аб парушэньні правоў зьняволеных. Адбываюцца гэтыя парушэньні ва ўмовах пэнітэнцыярнай сыстэмы паўсюдна. У дачыненьні да падсьледных і асуджаных пастаянна выкарыстоўваюцца самыя розныя мэтады фізычнага і псыхалягічнага ўзьдзеяньня. Напрыклад, у СІЗА шырока распаўсюджаная практыка выкарыстаньня адмысловых камэр, у якіх вязьні пад пагрозай фізычнага і сэксуальнага гвалту вымушаныя даваць несапраўдныя паказаньні", — кажа кіраўнік "Плятформы" Андрэй Бандарэнка. — "Спадзяёмся, што з адкрыцьцём сайту сувязь "Плятформы" са зьняволенымі і іх сваякамі і адпаведна наша дапамога гэтым людзям стане больш надзейнай ды хуткай".

Андрэй Бандарэнка, перакладчык паводле прафэсіі, да зьняволеньня ў 2009 годзе займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю. У 2008 годзе ўдзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў . Быў асуджаны на 7 гадоў бабруйскай калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў крадзяжы ў буйных памерах, злоўжываньні службовым становішчам, махлярстве. Праз год і 10 месяцаў зьняволеньня Бандарэнка быў апраўданы Менскім гарадзкім судом.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG