Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Валанцэвіч — 7 сутак, Сяргей Чаравяка — 5 сутак турмы


Сяргея Чаравяку вядуць на суд

Сяргея Чаравяку вядуць на суд

Суд Цэнтральнага раёну Менску разглядае справы затрыманых на акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая прайшла 21 кастрычніка.

11.55 Сяргей Чаравяка асуджаны на 5 сутак турмы.

11.45 Валанцэвіча пакаралі на 7 сутак арышту.

11.30 Судзьдзя Аляксандар Хадановіч пачаў разглядаць справу Аляксандра Валанцэвіча. Аднак адвакат папрасіў час, каб азнаёміцца з матэрыяламі. У судзе абвясьцілі кароткі перапынак.

Стала вядома імя другога затрыманага — гэта Сяргей Чаравяка з Салігорску. Чаравяка паведаміў, што разам зь ім 21-га кастрычніка затрымалі жанчыну. Але яе адпусьцілі ў той жа дзень.

Суд разгледзіць справы Аляксандра Валанцэвіча і яшчэ аднаго затрыманага, імя якога пакуль невядомае.

11.10 Перад судом сабраліся каля дзясятка чалавек. Затрыманых ужо даставілі ў суд. Але працэсы пакуль не пачаліся.

Перад пачаткам працэсу

Перад пачаткам працэсу


21-га на Валанцэвіча і яшчэ аднаго затрыманага склалі пратаколы паводле адміністрацыйнага артыкула "Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня".
XS
SM
MD
LG