Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 кастрычніка магілёўскія габрэі памінальнай малітвай адзначылі дзень Катастрофы. Да памятнага знаку “У памяць аб габрэях – ахвярах нацызму”, што на вуліцы Лазарэнкі, прыйшлі больш за пяцьдзесят чалавек. Тут ля каменя з высечанымі на ім далонямі былі прачытаныя малітвы памяці.

Перад памінальнай малітвай “Кадзіш” стараста магілёўскай сынагогі Сымон Глазштэйн зазначыў:

“Сёньняшні жалобны дзень катастрофы эўрапейскага габрэйства мы адзначаем адразу пасьля шэрагу нашых сьвятаў радасьці. Габрэйская радасьць ня можа быць без памяці аб ахвярах Галакосту і іншых трагічных падзеях нашай гісторыі. Ахвяры Катастрофы тут з намі і ў жалобныя дні й дні радасьці”.

Жалобнае дзейства было ня доўгім. Пасьля малітваў людзі ўсклалі да памятнага знаку, паводле габрэйскай традыцыі, каменчыкі, запалілі сьвечкі памяці й разышліся.

Дзень Катастрофы (Йом ха-Шоа) – нацыянальны дзень жалобы ў Ізраілі і за яго межамі. Ён устаноўлены Кнэсэтам у 1951 годзе. У гэты Дзень па ўсім сьвеце згадваюць габрэяў – ахвяраў нацызму за часамі Другой Усясьветнай вайны. Галакост забраў жыцьці 6 мільёнаў габрэяў.

У Магілёве ў Другую усясьветную вайну фашысты забілі больш за дзесяць тысяч габрэяў. Дакладная колькасьць невядомая. Тры гады таму на месцы ўваходу ў магілёўскае гета быў ўсталяваны памятны знак. Сродкі на яго габрэі зьбіралі талакой.

“Каменчыкі памяці” да каменя памяці

“Каменчыкі памяці” да каменя памяці



Дакрануцца да высечаных у камяні далонях значыць, паводле габрэйскай традыцыі, згадаць тых каго няма на гэтым сьвеце.

Дакрануцца да высечаных у камяні далонях значыць, паводле габрэйскай традыцыі, згадаць тых каго няма на гэтым сьвеце.



Сымон Глазштэйн чытае “Кадзіш”

Сымон Глазштэйн чытае “Кадзіш”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG