Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У часе прагляду, арганізаванага грамадзкім аб’яднаньнем "Мы" пры падтрымцы МЗС Польшчы ў сталічным кінатэатры "Luna" будуць паказаныя 20 стужак.

Гэта незалежнае, гэтак званае "офавае" кіно, дакументальныя фільмы, у тым ліку і прадукцыя тэлеканалу "Белсат", але таксама і некалькі стужак "Беларусьфільму", якія арганізатары назвалі "несавецкімі".

"Праграма складзеная так, каб кожны мог знайсьці там штосьці для сябе. Таму ўвесь двухдзённы прагляд мы падзялілі на шэсьць блёкаў – кожнаму аматару кіно лягчэй будзе арыентавацца. Апрача таго на старонцы фэстывалю ёсьць інфармацыя пра ўсе фільмы з кароткімі фрагмэнтамі", - кажа аўтар ідэі прагляду і галоўны каардынатар Януш Гаўрылюк, які, дарэчы прадстаўляе сёньня свой першы дакумэнтальны фільм "Апошні жыхар сталіцы сьвету". Фільм прысьвечаны гісторыі беларускага сялянскага "прарока" Ільлі, які разам са сваімі прыхільнікамі хацеў збудаваць другі Іерусалім – Вершалін у цэнтры пушчы.

У межах прагляду асаобна вылучаныя рэтраспэктыва дакумэнтальных фільмаў беларускай дакумэнталісткі Галіны Адамовіч ды тры мастацкія стужкі Андрэя Кудзіненкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG