Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 кастрычніка аршанскія актывісты распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзясяткаў улётак з партрэтамі палітвязьняў.

Пасьля ў царкве Сьвятога Леаніда сябры аргкамітэту па стварэньні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі замовілі малітву за вызваленьне тых, хто цяпер за кратамі з палітычных прычынаў.

“На жаль, многія жыхары Воршы ня ведаюць, што да гэтага часу ў беларускіх турмах знаходзяцца палітзьняволеныя. Таму цікаўнасьць да ўлётак з партрэтамі была вялікая,” -- распавёў сябар аргкамітэту па стварэньні БХД Яўген Анішчанка.
XS
SM
MD
LG