Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 22-23 кастрычніка 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У СУБОТУ...


...сонечна, тэмпэратура ўдзень: +7 – +9. У нядзелю захмарыцца, але абыдзецца без дажджу; тэмпэратура ўдзень: +8 – +10.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


22 кастрычніка

Агульны сход у Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

Выступ Настасьсі Шпакоўскай з гуртом у кавярні «LOFT» у Менску.

23 кастрычніка

У касцёле Сымона і Алены ў Менску зьезд Таварыства беларускай мовы. Пачатак а 11.00.

Пачатак а 18.00.

У Белдзяржфілярмоніі пачынаецца фэстываль «Беларуская музычная восень». Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар выконвае творы Сяргея Пракоф’ева.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


22 кастрычніка:

1721 – Расея аб’яўленая імпэрыяй, Пётар І стаў імпэратарам.

1947 – Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.

23 кастрычніка:

1954 – Вялікабрытанія, ЗША, Францыя і СССР пагадзіліся закончыць акупацыю Нямеччыны.

1956 – у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое здушыла савецкая вайсковая інтэрвэнцыя.

1958 – савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне.

2002 – чачэнскія баевікі ўзялі сотні закладнікаў у маскоўскім тэатры на Дуброўцы.

Нарадзіліся:

22 кастрычніка

1811 – вугорскі кампазытар і піяніст Фэрэнц Ліст.

1870 – расейскі пісьменьнік Іван Бунін.

23 кастрычніка

1896 – лінгвіст Роман Якабсан.

Памерлі:

22 кастрычніка:

1937 – беларускі пісьменьнік Лукаш Калюга.

2010 – беларускі гісторык Павал Лойка.

23 кастрычніка:

1906 – францускі мастак-жывапісец Поль Сэзан.

1921 – шатляндзкі вынаходнік Джон Данлап, які вынайшаў і першы стаў вырабляць надзіманыя шыны.

МІНУС 365:


Як мы рабілі самвыдат.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Забываць службу дзеля жанчыны недаравальна. Быць палоньнікам каханкі горай, чым палоньнікам на вайне; у ворага свабода можа быць хутчэй, а ў жанчыны аковы даўгачасныя».

Пётар І
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG