Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 кастрычніка 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗРАНКУ...


...будзе пераменная воблачнасьць, удзень ясна. Без ападкаў. Вецер усходні. Тэмпэратура ўдзень: +8-+10.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Фэстываль польскага кіно ў Арткінатэатры «Рубін Плаза» ў Менску (пр. Дзяржынскага, 5). Паказы а 17.00 і 19.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1795 – адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1929 – абвал на біржы ў Нью-Ёрку, ад якога пачаўся востры фінансава-эканамічны крызыс у ЗША.

1931 – адчынілі для руху вісячы мост Джорджа Вашынгтона ў Нью-Ёрку, які злучае востраў Мангэтан са штатам Нью-Джэрсі над ракою Гудзон.

1945 – уступіла ў дзеяньне Хартыя Аб'яднаных Нацыяў.

1949 – пакладзены фундамэнт пад штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку.

1973 – закончылася чацьвёртая арабска-ізраільская вайна, называнай вайной Суднага дня.

1980 – камуністычныя ўлады Польшчы зарэгістравалі незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

У гэты дзень нарадзіліся:

1927 – францускі кампазытар і актор Жыльбэр Бэко.

1936 – ангельскі рок-музыкант Біл Уайман, бас-гітарыст гурту «Ролінг Стоўнз».

У гэты дзень памерлі:

1601 – Тыха Брагэ, дацкі астраном.

1945 – Відкун Куісьлінг, нарвэскі палітык, кіраўнік калябаранцкага ўраду падчас акупацыі Нарвэгіі гітлераўскай Нямеччынай.

1948 – Франц Легар, аўстрыйскі кампазытар.

1994 – беларускі пісьменьнік Анатоль Вялюгін.

2005 – Роза Паркс, актывістка змаганьня за правы чарнаскурых у ЗША. Роза Паркс увайшла ў гісторыю, дзякуючы здарэньню 1 сьнежня 1955 году, калі падчас паездкі ў аўтобусе ў горадзе Мантгомэры, штат Алабама, яна адмовілася саступіць месца беламу мужчыну па патрабаваньні кіроўцы. Пасьля гэтага выпадку Роза Паркс была арыштаваная за парушэньне правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам. Гэтая справа дайшла да Вышэйшага Суду ЗША, дзе было прызнана, што расавая сэгрэгацыя зьяўляецца неканстытуцыйнай.

МІНУС 365:


Саня, застанься з намі, самі ніяк мы, ніяк мы самі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Зь цягам гадоў я зразумела, што калі ты ўжо надумаесься нешта зрабіць, дык гэта сунімае страх. Калі ведаеш, што табе трэба зрабіць, дык страх адступае».

Роза Паркс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG