Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве створаны «Эўрапейскі клюб»


Аляксандар Сілкоў

Аляксандар Сілкоў

21 кастрычніка актывісты няўрадавай арганізацыі «Рух за свабоду» прэзэнтавалі магілёўскай грамадзкасьці Эўрапейскі клюб. Прэзэнтацыя адбылася ў Тэхналягічным парку Магілёва. На яе прыйшлі больш за два дзясяткі чалавек — актывісты грамадзкіх арганізацый, палітычных партый і проста цікаўныя людзі.

«Эўрапейскі клюб будзе прапагандаваць ідэі эўрапейскага выбару для Беларусі. Любы жыхар Магілёва ці вобласьці можа прыйсьці ў клюб і атрымаць інфармацыю, што такое Эўрапейскі Зьвяз, пра яго краіны. Паводле апошніх досьледаў, эўрапейскі выбар падтрымліваюць пяцьдзясят працэнтаў грамадзян Беларусі. Мы зьбіраемся тлумачыць людзям, што чакае Беларусь на шляху ў Эўропу — якія плюсы, якія мінусы», — паведаміў «Свабодзе» каардынатар руху «За свабоду» па Магілёўскай вобласьці Аляксандар Сілкоў.

Паводле актывіста, у «Эўрапейскім клюбе» створана прыёмная. Першым мерапрыемствам клюбу стаў конкурс эсэ «Магілёў — эўрапейскі горад». Яго вынікі будуць падведзеныя 5 лістапада.
XS
SM
MD
LG