Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: міліцыя не дала разгарнуць плякаты з партрэтамі палітзьняволеных


У Гомелі трое грамадзкіх актывістаў выйшлі а 19-й гадзіне ў сквэр Кірылы Тураўскага з плякатамі палітзьняволеных: Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі, Зьмітра Дашкевіча ды іншых Аднак міліцыя й спэцназ не дазволілі ім разгарнуць плякаты.

Маёр Шукель з Цэнтральнага РАУСу папярэдзіў актывістаў, што ведае прозьвішчы іх усіх, і калі яны разгорнуць плякаты — гэта будзе несанкцыянаваны пікет.

Ільля Міронаў: «Нас запалохваюць арыштамі й адміністрацыйнымі справамі. Апэратар у цывільным здымае ўсё на відэакамэру. Мы стаім, і міліцыя стаіць».

Прыкладна праз паўгадзіны грамадзкія актывісты пакінулі сквэр.

Віталя Пратасевіча са згорнутымі плякатамі затрымала міліцыя, і цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі.

Дзьмітры Карашкоў з Ільлём Міронавым паехалі дамоў на прыватнай аўтамашыне — іх да самага дому перасьледаваў міліцэйскі УАЗік.
XS
SM
MD
LG