Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» ачоліў Пісарык, менскую міліцыю — Барсукоў


Сёньня кіраўнік беларускай дзяржавы прызначыў начальнікам галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму Аляксандра Барсукова. Да гэтага Барсукоў быў першым намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы грамадзкага парадку і прафіляктыкі — начальніка ўпраўленьня правапарадку МУС Беларусі. А зь лютага 2011 году Барсукоў займаў пасаду начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэньне кіраўніком найбуйнейшага банку краіны — «Беларусбанку» — Сяргея Пісарыка. Раней той быў першым намесьнікам старшыні праўленьня гэтага ж банку. Пасьля пераводу Надзеі Ермаковай у Нацыянальны банк спадар Пісарык выконваў абавязкі старшыні праўленьня «Беларусбанку».
XS
SM
MD
LG