Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з сыноў Кадафі ўратаваўся ўцёкамі


Саіф аль-Іслам
Саіф аль-Іслам
У Лібіі аднаму з сыноў Муамара Кадафі Саіф Аль-Ісламу, удалося ўцячы з гораду Сірт, дзе былі схопленыя і забітыя ягоныя бацька і брат.

Як заявіў агенцтву Reuters прадстаўнік камандаваньня сіламі Нацыянальнай пераходнай рады Абдул Маджыд Млегта, мяркуецца, што Саіф аль-Іслам накіроўваецца да мяжы зь Нігерыяй у аўтакалёне з трох бронемашын. Вядуцца яго пошукі.

Ведамства ААН па правах чалавека заявіла аб неабходнасьці правесьці расьсьледаваньне абставінаў сьмерці Муамара Кадафі.

Пераходныя ўлады Лібіі сьцьвярджаюць, што ён быў забіты ў перастрэлцы.

Аднак, паводле інфармацыі тэлеканала "Аль-арабія", лекар, якi аглядаў цела Кадафі, сьцьвярджае, што ён быў забіты двума стрэламі ва ўпор. Паводле таго ж лекара, пяты сын Кадафі - Мутасем быў застрэлены пры спробе ўцёкаў. Дзе яны будуць пахаваныя, пакуль невядома.

Рада НАТА абмяркоўвае сёньня ў Брусэлі сытуацыю ў Лібіі. Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што апэрацыя ВПС НАТА ў Лібіі наблізілася да канца. Чакаецца, што сёньня ў Брусэлі будзе прынятае рашэньне б спыненьні бамбаваньняў у Лібіі, якія павінны былі забясьпечыць выкананьне рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН.

Забітага Кадафі вязуць у горад Місутара
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG