Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Раней іх набывалі па афіцыйнаму курсу. Цяпер з выхадам на адзіны прыйдзецца плаціць болей. Менавіта з-за гэтага будуць расьці цэны на замежныя лекі. Не абміне падаражаньне і айчынныя лекі. У многіх беларускіх аптэках каля 65% імпартныя складнікі", - заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік на сумесным паседжаньні Савету рэспублікі і Палат прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Тозік таксама заявіў, што запасаў імпартных лекаў хопіць на паўтары-два месяцы.

20 кастрычніка афіцыйны курс даляра ЗША стаў 8680 рублёў. Абменны курс дэвальваваны на 52%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG