Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці сабралі 3 тысячы подпісаў за разьвіцьцё роварнага руху


Каардынатар кампаніі «За вела-Берасьце» Ўладзімер Красько з подпісамі ля гарвыканкаму.

Каардынатар кампаніі «За вела-Берасьце» Ўладзімер Красько з подпісамі ля гарвыканкаму.

Больш як 3 тысячы подпісаў пад зваротам за стварэньне належных умоваў перамяшчэньня на ровары падаў у Берасьцейскі гарвыканкам каардынатар кампаніі «За вела-Берасьце» Ўладзімер Красько.

Актывісты агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч», якое выступіла ініцыятарам кампаніі «За вела-Берасьце», зьбіралі подпісы на працягу двух месяцаў.

Уладзімер Красько: «Мы хочам, каб пры добраўпарадкаваньні вуліц улады не забываліся, што ў горадзе ёсьць вялікая колькасьць раварыстаў. І іх магло б быць яшчэ болей, калі б у Берасьці было болей веладарожак, парковак для ровараў, і, што немалаважна, каб тратуарныя бардзюры былі не 15, а 5 сантымэтраў вышынёй. Стварыць умовы для раварыстаў не патрабуе вялікіх выдаткаў, а выйграюць абсалютна ўсе: у горадзе зьнікнуць заторы, стане чысьцейшым паветра, зьявіцца месца ў дварах для дзяцей».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG