Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка спрачаюцца пра асобу лідэра гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка, выказваньні якога на адрас уладаў Беларусі правярае пракуратура. Саўка таксама смуткуе, даведаўшыся пра сьмерць былога лібійскага лідэра Муамара Кадафі.


Саўка ды Грышка. Нехарошы Сярожа



Саўка:
Я скажу вам, што ана мярзка –
Выхадка Сяргея Міхалка.
Вот какой Сярожа нехарошы –
На сьвятое паднялась рука.

Грышка:
Нашая праблема вось у чым:
Мы ўсё разумеем, ды маўчым.
Кожны паўтарыў бы за Сярожам,
Ды баіцца з шэрагу прычын.

Саўка:
Я кагда-та слушаў яго му-
зыку і ня знаю пачаму
Стаў Сярожа апазіцьянэрам.
Хоча, што лі загрымець в турму?

Грышка:
Нашая праблема вось у чым:
Мала засталося тут мужчын.
Большасьць грае ролю прастытутак
І тлумачаць шэрагам прычын.

Саўка:
Не, ну пасматрыце на яго!
Эта некультурна жэ, Рыгор.
І Сярожа тожа некультурны,
Будта тока што спусьціўся з гор.

Грышка:
Пра культуру лепей памаўчы,
На казьле вашывым едучы!
Пакультурней будзе наш Сярожа,
Чым твае з калгасу дзеячы.
Самі вы, Савелій, дамагліся
Гэтага ўвядзеньнем чорных сьпісаў.
А цяпер – нібыта ні пры чым.
І ня ў курсе сьледзтваў і прычын.

Саўка:
Ладна, хваціт развадзіць піар,
Вот пагіб гяройскі Муамар!
Дык давайце дружна сьнімем шляпы
І ўсплакнём а нём і млад, і стар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG