Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Якое значэньне будзе мець гібель былога лідэра Лібійскай Джамахірыі? Ягоная сьмерць вельмі падобная на сьмерць румынскага дыктатара Нікалае Чаушэску – без суда і сьледзтва.

І матывы, магчыма, падобныя. На судзе Кадафі мог распавесьці шмат цікавага і пра некаторых цяперашніх лідэраў паўстанцаў – ягоных былых паплечнікаў, і пра заходніх партнэраў афіцыйнага Трыпалі на працягу дзесяцігодзьдзяў. Ну а мёртвыя маўчаць. А можа і сапраўды загінуў у перастрэлцы – вайна, ў тым ліку і грамадзянская, не маці родная.

Безумоўна, з гібельлю «льва пустыні» сілы старога рэжыму страцілі і
Безумоўна, з гібельлю «льва пустыні» сілы старога рэжыму страцілі і лідэра, і сьцяг.

лідэра, і сьцяг. Ніводзін са слупоў гэтага рэжыму і блізка ня мае таго аўтарытэту і палітычнай сілы, якую меў Кадафі.

Кадафізм у асобе яго стваральніка ўжо гарантавана ня вернецца.
Грамадзянская вайна скончылася. Па меншай меры гэтая вайна.
Хаця пакуль цяжка сказаць, які ўплыў на далейшую хаду падзеяў акажа сьмерць Кадафі.

Арышт і пакараньне сьмерцю Садама Хусэйна ў палітычным сэнсе мала што зьмянілі ў Іраку, бо на момант яго арышту ніводная палітычная сіла Іраку не натхнялася вобразам зрынутага дыктатара. Ні ўладам, ні ісламісцкаму супраціву, ні шыітам, ні сунітам Хусэйн быў непатрэбны.

У Лібіі сытуацыя не такая. Але падабенства будзе палягаць у тым, што
Пакуль жахлівы тыран быў жывы, рэвалюцыянэрам было не да супярэчнасьцяў паміж сабой.

постаць Кадафі кансалідавала ня толькі яго прыхільнікаў, але і праціўнікаў – пакуль жахлівы тыран быў жывы, рэвалюцыянэрам было не да супярэчнасьцяў паміж сабой, захоўвалася пагроза, што Кадафі вернецца і «станчыць над іх трупамі» незалежна ад іх палітычных поглядаў, як ён абяцаў.

Цяпер гарантавана ня вернецца, знойдзецца і каму станчыць над яго трупам.

Але скокі будуць нядоўгімі. Цяпер краіна належыць рэвалюцыянэрам, якія сталі ўладай, якой не пагражае рэванш. Аднак і ўся адказнасьць – на іх, на пагрозу рэваншу ўжо нічога ня сьпішаш. Тым большая імавернасьць, што менавіта гэта абвастрыць барацьбу за тую самую ўладу паміж самімі рэвалюцыянэрамі.

Але пры гэтым сьмерць Кадафі мае і сымбалічнае, і маральнае значэньне, і значэньне прыкладу.

Пасьля таго, як пад ціскам маніфэстантаў сышлі бэн Алі і Мубарак, што не ўратавала іх ад перасьледу, многія экспэрты адзначалі, што дыктатары
Лёс Кадафі паказвае, што рытарычная фігура - «да апошняй кроплі крыві» - не моўная прыгажосьць і не мэтафара.

сьвету зрабілі з гэтага кепскі для справы свабоды ўрок – што за ўладу трэба трымацца ўсімі сродкамі і да апошняга, так бы мовіць, да апошняй кроплі крыві. Але лёс Кадафі паказвае, што рытарычная фігура - «да апошняй кроплі крыві» - не моўная прыгажосьць і не мэтафара. Яно і сапраўды аказваецца да апошняй, і не праціўнікаў дыктатара, а яго самога. І зараз тым дэспатам, якія застаюцца на сваіх пасадах, давядзецца рабіць больш складанае параўнаньне паміж лёсам Мубарака і Кадафі. Перавага другога па меншай меры невідавочная.

Ну і сымбалічнае значэньне. Не заўсёды і ня ўсе нясуць адказнасьць за рэкі пралітай імі крыві, за бот на чалавечым твары. Мао і Сталін ціха і спакойна памерлі ў сваіх ложках. Але часам бывае і вось так, як сёньня ў Сірце.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG