Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Stratfor: Украіна хоча ўтрымаць раўнавагу паміж Эўразьвязам і Расеяй


Кіеў, які вядзе перамовы з Брусэлем аб падпісаньні дамовы аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю, 19 кастрычніка падпісаў дамову аб стварэньні зоны вольнага гандлю з Расеяй і шэрагам краінаў СНД. Амэрыканскі аналітычны цэнтар Stratfor мяркуе, што гэтыя крокі Ўкраіны адлюстроўваюць яе спробу захаваць стратэгічную раўнавагу паміж Расеяй і Эўразьвязам, не дэкляруючыся адназначна ні на адным баку.

У гэтым рэчышчы, лічаць аналітыкі Stratfor, трэба разглядаць і цяперашнія перамовы Кіеву з Масквою аб зьніжэньні коштаў расейскага газу:

«Іншым прыкладам на выгляд супярэчлівай палітыкі Ўкраіны ў бягучых газавых перамовах з Расеяй. Украіна папрасіла Расею паменшыць газавую аплату ў параўнаньні з тою, якую цяпер краіна плаціць згодна з дамовай, заключанай Юліяй Цімашэнка. Але Кіеў не прыняў расейскія ўмовы паніжэньня газавай цаны, адкідаючы заклік да аб’яднаньня Нафтагазу з Газпромам і, да апошняга часу, прапанову ўступіць у кіраваны Расеяй Мытны Саюз. У міжчасе ўкраінскі ўрад заявіў аб сваёй зацікаўленасьці некаторымі праектамі энэргетычнай дывэрсыфікацыі – такімі як пабудова сховішча для звадкаванага газу і павышэньне айчыннай здабычы газу. Аднак гэтыя праекты кідаюць наўпроставы выклік Расеі і ў бліжэйшай пэрспэктыве ня вырашаць праблемы з цаною газу».

З другога боку, адзначае Stratfor, Украіна таксама не сьпяшаецца рабіць таго, што ёй раяць з Брусэлю:

«Украіна таксама заявіла, што зьбіраецца рэструктураваць Нафтагаз, чаго ад яе дамагаецца Эўразьвяз (і што неабходна дзеля таго, каб атрымаць вельмі пажаданае фінансаваньне з Міжнароднага валютнага фонду). Аднак гэты крок супярэчыць інтарэсам алігархаў з энэргетычнага сэктару Ўкраіны, якія насамрэч не зацікаўленыя ў рэфармаваньні сэктару і дапушчэньні канкурэнтаў на энэргетычны рынак. Таму ахвота адміністрацыі Януковіча праводзіць рэформы – як і яе ахвота падпісваць дамовы з Эўразьвязам – выглядае ў лепшым выпадку сумнеўнай, і зьяўляецца часткай больш агульнай стратэгіі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG