Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗРАНКУ...


...выгляне сонца, удзень пойдзе дождж. Вецер з захаду. Тэмпэратура: 0-+3.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Вечар зь «Дзеясловам» у кнігарні «ЛОГВІНАЎ» у Менску. Пачатак а 18.30. Удзельнічаюць: Ігар Бабкоў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Жыбуль, Людміла Рублеўская.

Фэстываль «Рок на вакацыях», клюб «RE:PUBLIC» у Менску, 19.00-23.00.

Савет рэспублікі разглядае папраўкі ў закон аб «Масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і ў іншыя законы.

На Кастрычніцкай ў Менску плошчы заплянаваная акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі. Пачатак а 19.00.

У офісе Таварыства беларускай мовы сустрэча зь Вінцуком Вячоркам. Пачатак а 19.00.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч зь візытам на Кубе і ў Бразыліі.

Генэральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку выбірае пяць непастаянных сябраў Рады Бясьпекі ААН.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1805 – брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога дала брытанцам абсалютнае панаваньне на моры на наступныя 100 гадоў.

1944 – адбылася першая атака японскіх камікадзэ, на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў.

1945 – жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.

У гэты дзень нарадзіліся:

1772 – ангельскі паэт-рамантык Сэм’юэл Тэйлар Колрыдж.

1833 – Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.

1878 – Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ.

1929 – амэрыканская пісьменьніца Урсула Ле Гуін.

1958 – беларускі пісьменьнік і драматург Максім Клімковіч.

У гэты дзень памерлі:

1931 – аўстрыйскі пісьменьнік Артур Шніцлер.

1969 – амэрыканскі пісьменьнік Джэк Кэруак.

1984 – францускі кінарэжысэр Франсуа Труфо.

МІНУС 365:


Айцец Аляксандар Надсан выступае ў ЭГУ.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Адзінымі пытаньнямі, якія маюць значэньне, зьяўляюцца пытаньні, якія ставім сабе самым».

Урсула Ле Гуін
XS
SM
MD
LG