Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі міністар занепакоены зьменамі ў беларускіх законах


Дэйвід Лідынгтан

Дэйвід Лідынгтан

Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэйвід Лідынгтан заявіў, што ён глыбока занепакоены папраўкамі ў беларускім заканадаўстве, якія абмяжуюць дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі.

"Я глыбока занепакоены заканадаўчыя папраўкамі нядаўна зацьверджанымі беларускім парлямэнтам. Калі яны будуць ужывацца, дык надалей узмацняць жорсткія абмежаваньні з боку рэжыму на дзейнасьць групаў грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі ў Беларусі, што зробіць для іх немагчымым эфэктыўна працаваць і адыгрываць сваю належную ролю ў дэмакратычным грамадзтве», -- сказаў Лідынгтан.

"Далейшыя папраўкі, вынесеныя на разгляд парлямэнту, як уяўляецца, распрацаваныя, каб зрабіць немагчымым для беларускіх грамадзян ажыцьцяўленьне іх права на свабоду выказваньня меркаваньняў і сходаў, і
Я асабліва занепакоены мерамі, якія даюць КДБ шырокі спэктар адвольных паўнамоцтваў без судовых стрымак і проціваг.

не адпавядаюць абавязаньням Беларусі ў рамках міжнароднага заканадаўства, датычнага правоў чалавека. Я асабліва занепакоены мерамі, якія даюць КДБ шырокі спэктар адвольных паўнамоцтваў без судовых стрымак і проціваг.

"Такія рэпрэсіўныя крокі дэманструюць, што рэжым не падзяляе каштоўнасьцяў, якіх прытрымліваецца міжнародная супольнасьць. Мы выкажам нашу сур'ёзную заклапочанасьць прадстаўнікам Беларусі пры першай жа магчымасьці".
XS
SM
MD
LG