Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Зінаіду Міхнюк працягнуць судзіць 3 лістапада


Зінаіда Міхнюк у калідоры суду
Зінаіда Міхнюк у калідоры суду
Судовае паседжаньне ў справе старшыні берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу, старшыні берасьцейскай суполкі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк працягнецца а 15 гадзіне 3 лістапада.

Судзьдзя Маскоўскага суду Берасьця Алена Рэўцкая задаволіла хадайніцтва Міхнюк, якая прасіла дапытаць сьведак-міліцыянтаў Данілюка і Баркоўскага. Гэтыя міліцыянты затрымлівалі Зінаіду Міхнюк перад Народным сходам і, як яна кажа, складалі рапарт пра брыдкаслоўе.

Старшыня аргкамітэту Народнага сходу заявіла ў залі суду: затрыманьне зьвязанае менавіта зь яе ўдзелам у сходзе. Яна адмаўляе міліцэйскія абвінавачаньні ў брыдкаслоўі. Жанчына распавяла, што яе пратрымалі ў пастарунку каля трох гадзінаў, гутарылі зь ёй пра Народны сход. І толькі ў апошнія некалькі хвілінаў паказалі пратакол за брудную лаянку.

"Я хачу паглядзець у вочы гэтым міліцыянтам, якія будуць казаць, што я мацюкалася… Яны парушылі мае правы — не прадставіліся, ня склалі пратакол вобшуку, пратакол затрыманьня на месцы не складалі", — кажа Зінаіда Міхнюк.

Зінаіда Міхнюк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:32 0:00


Старшыню берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу, мясцовага лідэра незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк міліцыянты затрымалі перад пачаткам Народнага сходу 8 кастрычніка. Яе схапілі на ўваходзе ў парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў і даставілі ў Маскоўскі РАУС. Пратрымаўшы яе там тры гадзіны, міліцыянты склалі пратакол, нібыта за брыдкаслоўе, і адпусьцілі Міхнюк.

Зінаіда Міхнюк прыйшла зь вялікай групай падтрымкі
Зінаіда Міхнюк прыйшла зь вялікай групай падтрымкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG