Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлоўскі: Вылучэньне Пуціна на выбарах 2012 году – памылка


Глеб Паўлоўскі

Глеб Паўлоўскі

Расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі, у мінулым адзін з аўтараў перадвыбарчай стратэгіі Ўладзімера Пуціна і Дзьмітрыя Мядзьведзева, параўноўвае вылучэньне Пуціна на выбарах 2012 году з гульнёй у рулетку.

Закранаючы ў інтэрвію Der Standard тэму дамоўленасьці Пуціна і Мядзьведзева адносна кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 г, Паўлоўскі кажа, што «абодва жадалі стаць прэзыдэнтам – Мядзьведзеў прайграў бітву характараў... Эліта, якая падтрымлівала яго, ужо год таму пачала прызнаваць яго як будучага прэзыдэнта. Ягоны рэйтынг набліжаўся да рэйтынгу Пуціна. Калі ён цяпер кажа, што Пуцін карыстаецца большай папулярнасьцю, ён хітруе. Мядзьведзеву не хапае жосткасьці,.. на другіх ролях ён пачувае сябе больш камфортна»

Пуціну спатрэбіцца для падстрахоўкі «супэр-Пуцін», якога проста не існуе
Каб адыгрываць па сапраўднаму важкую ролю ў кіраваньні дзяржавай, Мядзведзеў павінен быў знаходзіцца ў цэнтры ўсіх дамоўленасьцяў і зьдзелак. Але ў цэнтры знаходзіўся Пуцін. Цяпер альбо Мядзьведзеву дадуць свабоду і ён сфармуе ўрад па ўласным меркаваньні (але ў такім разе гэтыя магчыма новыя людзі будуць чакаць указаньняў з Крамля). Альбо Пуцін гэтага проста не дапусьціць».

«Нават з пункту гледжаньня сыстэмы Пуціна, адным з архітэктараў якой я ёсьць, вылучэньне яго ў кандыдаты на выбарах 2012 году зьяўляецца памылкай. Гэта занадта рызыкоўна, практычна рулетка. Пуцін цудоўна адчуваў небясьпеку, а вось з ацэнкай рызыкаў усё было ня так проста. Істэблішмэнт быў гатовы прыняць Мядзьведзева як новага прэзыдэнта, на падстрахоўцы ў якога быў бы Пуцін. Зараз Пуціну спатрэбіцца для падстрахоўкі «супэр-Пуцін», якога проста не існуе», -- перакананы Глеб Паўлоўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG