Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: скаргу Лявонція Чыпурных абласны суд не задаволіў


Лявонці Чыпурных
Лявонці Чыпурных
Абласны суд не задаволіў скаргу намесьніка старшыні Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых "Справядлівы сьвет" Лявонція Чыпурных на рашэньне Маскоўскага суду, паводле якога палітык адседзеў 5 сутак арышту.

Судзьдзя абласнога суду Андрэй Алешчанка вынес такое рашэньне на падставе таго, што Лявонцій Чыпурных ня вытрымаў 5-дзённага тэрміну абскарджваньня рашэньня Маскоўскага суду. Аднак палітык не пагаджаецца з гэтым, бо падчас магчымага тэрміну абскарджваньня ён знаходзіўся "на сутках":

"Тэрмін падачы скаргі сканчаўся ў суботу ў 24 гадзіны, а я выйшаў з ізалятара ў 18.30. У камэры, дзе я сядзеў, у мяне адабралі ўсе дакумэнты, у тым ліку і пастанову суду. Знаходзячыся ў камэры, я зьвяртаўся, каб мне далі паперу, ручку. Аднак мне гэтага не далі, таму я і ня мог падаць скаргу ў тэрмін", — кажа Лявонцій Чыпурных.

Аднак палітык не плянуе спыняцца на гэтым. Ён кажа, што цяпер будзе абскарджваць дзеяньні супрацоўнікаў ізалятара, якія не далі яму паперы падчас знаходжаньня ў камэры.

Нагадаем, што 3 кастрычніка Лявонцію Чыпурных Маскоўскі суд Берасьця прысудзіў 5 сутак арышту пасьля затрыманьня падчас збору подпісаў за Народны сход.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG