Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі прадае цукарніцу, дзьве валізы і японскі дыктафон


Сёньняшняе выданьне брытанскай газэты Guardian паведамляе, што Нацыянальны банк Беларусі выставіў на продаж каля 500 прадметаў офіснага абсталяваньня і мэблі, спадзеючыся выручыць за іх каля 15 тысячаў даляраў.

Аўкцыйная прапанова Нацбанку ўключае, сярод іншага, 30 папяровых пакетаў, 10 сэйфаў, дзьве валізы, цукарніцу і ўжываны японскі дыктафон, піша Guardian.

"Цэны прадметаў былі ў найвышэйшай ступені разумнымі, улічваючы, што сярэдняя месячнае зарплата ў краіне складае 200 даляраў. Самым танным прадметам стала кардонная каробка, ацэненая на 480 рублёў, у той час, калі ўжываны тэлевізар прапануецца за 417958 рублёў. Самым дарагім лётам стаў дыван з выявай сярэднявечнага гораду Пінску, які выставілі за імпазантную суму 37,3 мільёна рублёў" – паведамляе падрабязнасьці Guardian.

Прэсавы прадстаўнік Нацбанку Беларусі Аляксандар Цімашэнка сказаў газэце, што аўкцыён ня зьвязаны зь фінансавым крызысам у Беларусі. "Гэта ніяк ня зьвязана з эканамічнай сытуацыяй у Беларусі. Гэта ня тыя сумы, якія могуць на нешта паўплываць. Рэч тут у эфэктыўным выкарыстаньні маёмасьці. Калі яе ня выкарыстаюць, дык мы яе ня выкінем у сьметніцу," – сказаў Цімашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG