Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 год таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву. Забойцу дагэтуль не знайшлі


Вераніка Чаркасава

Вераніка Чаркасава

У пракуратуры Менску БелаПАН паведамілі, што папярэдняе сьледзтва па справе забойства Веранікі Чаркасавай прыпынена, бо не ўдалося вызначыць асобу абвінавачанага. У пракуратуры таксама адзначылі, што апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца.

Расьсьледаваньне было прыпынена 8 лютага 2007 года на падставе артыкулу Крымінальна-працэсуальнага кодэксу "Невысьвятленьне асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага".

Вераніка Чаркасава была забітая 20 кастрычніка 2004 году. Яе знайшлі ва ўласнай кватэры ў Менску. Забойца нанёс журналістцы больш за 40 удараў нажом.

Чаркасава пісала на розныя тэмы, у тым ліку крымінальныя, аднак сьледзтва першапачаткова разглядала ў якасьці асноўнай вэрсію забойства на бытавой глебе. Падазраванымі былі названыя 15-гадовы сын журналісткі і яе айчым. У красавіку 2005 года падазрэньне зь іх былі зьнятыя.

Калегі Чаркасавай лічаць, што яе забойства зь вялікай доляй верагоднасьці магло быць зьвязана з прафэсійнай дзейнасьцю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG