Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе адбыліся пікеты супраць замежнай дапамогі Лукашэнку

  • Тацяна Поклад

Пікет у Вільні

Пікет у Вільні

19 кастрычніка ў цэнтры Вільні каля будынку ўраду Літвы адбылася акцыя пратэсту супраць фінансавай дапамогі з-за мяжы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Падобныя акцыі ў розных краінах Эўропы ініцыявала кампанія Free Belarus Now, брытанская праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры», у Вільні да пратэстаў далучыліся актывісты грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве "Дом аб'яднанай Беларусі" і грамадзянская кампанія "Эўрапейская Беларусь". Арганізатары віленскай акцыі, каардынатары "Дому аб'яднанай Беларусі" адзначаюць, што "акцыі з мэтай зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі і шырэй інфармаваць аб апошняй дыктатуры ў Эўропе" праводзяцца стала і пры будынку амбасады Беларусі, і ў цэнтры Вільні.

У сёньняшнім пікеце, як і ў ранейшых акцыях, бралі ўдзел студэнты ЭГУ і "Таварыства беларускай культуры ў Літве”, а таксама віленчукі розных нацыянальнасьцяў.

Пікет у Вільні

Пікет у Вільні

"Мы — суседзі, і маем дапамагаць адзін аднаму, тады і ў Літве жыцьцё будзе лепшым", — патлумачыў Аляксей, жыхар Вільні, які далучыўся да пратэстаў.

Актывісты раздавалі мінакам на праспэкце Гедыміна ўлёткі з вытрымкамі з пэтыцыі, адрасаванай «Дойчэ Банку», якая заклікае «выказаць салідарнасьць у пытаньні абароны жыцьцёвых правоў беларускай нацыі і спыніць дапамогу апошняму дыктатару Эўропы».

«Дойчэ Банк» называюць адным з эўрапейскіх кашалькоў Лукашэнкі з-за намеру гэтай фінансавай установы разам з расейскім «Сбербанком» крэдытаваць «Беларускалій».
Пікет у Празе

Пікет у Празе

Пікеты пратэсту супраць гэтых намераў адбыліся 19 кастрычніка таксама ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, Нямеччыне ды іншых краінах Эўропы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG