Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне – хмарна, шмат дзе пройдуць дажджы. Тэмпэратура ад +6 да +12°


У БЕЛАРУСІ


Беларуская валютна-фондавая біржа пераходзіць на новы рэжым працы – рэжым адной сэсіі. Фактычна гэта мае значыць вяртаньне да адзінага абменнага курсу беларускага рубля.

У Доме ўраду пачнецца чарговае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

У рэспубліканскай мастацкай галерэі (Менск, вул. Казлова, 3) адчыняцца выставы "Манумэнтальнае мастацтва Беларусі" і "Графіка-2011" арганізаваныя Беларускім саюзам мастакоў. Адкрыцьцё выставаў а 17-й і а 18-й гадзіне.

У Берасьці ўвядуць у эксплюатацыю першую чаргу рэканструкцыі судаходнага шлюзу "Трышын".


У СЬВЕЦЕ


У Кіеве адкрыецца помнік клясыку беларускай літаратуры Ўладзімеру Караткевічу.

У Маскве пройдзе першае паседжаньне аб'яднанай калегіі мытных службаў краінаў мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі.

У Жэнэве пачнецца чарговы раўнд расейска-грузінскіх перамоваў аб далучэньні Расеі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі. Для далучэньня новай краіны да арганізацыі патрабуецца ўхвала ўсіх 153 цяперашніх чальцоў арганізацыі, і Грузія пакуль адмаўляецца ўхваліць далучэньне Расеі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1655 была заключаная Кейданаўская унія паміж ВКЛ і Швэцыяй, інцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці і да якой далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.

У 1854 нарадзіўся францускі паэт Арцюр Рэмбо (пам. 1891).

У 1946 нарадзілася аўстрыйская пісьменьніца Эльфрыда Елінэк, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2004.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Сусьветны дзень статыстыкі.

Міжнародны дзень авіядыспэтчара.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды. Як Някляеў да студэнтаў хадзіў


Цытата на памяць


Палітык выкарыстоўвае статыстыку, як п'яны выкарыстоўвае ліхтарны слуп – для падтрымкі, а не для асьвятленьня.

Эндру Ланг, шатляндзкі літаратар і антраполяг
XS
SM
MD
LG