Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Крытэр для ацэнак сытуацыі з выбарамі просты, як граблі


Кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч выказаў свае меркаваньні наконт правядзеньня парлямэнцкіх выбараў, якія заплянаваныя на восень 2012 году, перадае прэсавая служба руху:

«18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што выступае супраць зьмены выбарчага заканадаўства напярэдадні выбараў у парлямэнт. Такім чынам, выбары туды, мяркуючы па ўсім, пройдуць па старой схеме са старым вынікам. Ужо ня кажучы пра тое, што роля парлямэнту зьведзеная да праштампоўкі законапраектаў, спушчаных выканаўчай уладай.

Вельмі верагодна, што беларускія ўлады паспрабуюць пасьля згаданага зацісканьня гаек зноў «прадаць» Захаду некаторую лібэралізацыю падчас шэрагу этапаў выбарчай кампаніі, як гэта было падчас прэзыдэнцкіх выбараў-2010. Апрача вырашальнага этапу — падліку галасоў.

Аднак і тут кій мае два канцы: ёсьць небясьпека для пазыцыяў улады калі ня ў выніках галасаваньня, то ў камунікацыях апанэнтаў рэжыму з насельніцтвам. Тым больш што рэйтынг дзейнага кіраўніка краіны праз крызіс апусьціўся да гістарычнага мінімуму ў 20,5%.

«Можна шмат гаварыць пра найсправядлівейшыя беларускія выбары. Але галоўны прынцыповы крытэр для ацэнак сытуацыі з выбарамі просты, як граблі: ці змогуць незалежныя і апазыцыйныя кандыдаты мець сваіх прадстаўнікоў у камісіях усіх узроўняў?» — зазначае Аляксандар Мілінкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG