Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан далучаецца да Мытнага саюзу


Сьцяг Кіргізстану

Сьцяг Кіргізстану

Кіраўнікі ўрадаў краінаў - членаў Эўразійскай эканамічнай садружнасьці прынялі рашэньне аб далучэньні Кіргізстану да Мытнага саюзу.

Як паведамляе БелаПАН, генэральны сакратар Эўразійскай эканамічнай садружнасьці Таір Мансураў заявіў, што ствараецца рабочая група, затым урад Кіргізстану выкажа свае прапановы, і пасьля зацьвярджэньня кіраўніка рабочай групы яна пачне працу.

Назіральнікі заўважаюць, што ў пытаньні далучэньня Кіргізстану да Мытнага саюзу не было аднадумства ў кіруючай кааліцыі, аднак у выніку вясной 2011 году Бішкек афіцыйна зьвярнуўся з просьбай аб далучэньні да Мытнага саюзу.

Яшчэ раней некаторыя кіргізскія аналітыкі выказвалі засьцярогу адносна пэрспэктыў далучэньня да Мытнага саюз. Так, дырэктар Фонду эканамічных дасьледаваньняў “Праект будучыні” Аскар Башымаў прагназуе, што больш за усіх пацерпяць кіргізскія спажыўцы, паколькі сярэдні тарыф павялічыцца ў два разы і ўздымуцца кошты на спажывецкія тавары. Пры гэтым імпартныя лекі падаражэюць на 10 адсоткаў, а мыта на найбольш папулярную катэгорыю патрыманых аўтамабіляў перавысіць іх кошт.
XS
SM
MD
LG