Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін настойвае на выкананьні Беларусьсю ўмоваў крэдыту


Расея настойвае на выкананьні Беларусьсю ўмоў, на якіх быў атрыманы крэдыт з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Аб гэтым заявіў расейскі прэм'ер-міністар Уладзімір Пуцін на пасяджэньні Міждзяржаўнага савету ЭўрАзЭС, паведамляе агенцтва РБК.

У адпаведнасьці з пагадненьнем аб выдзяленьні крэдыту ЭўрАзЭС у памеры 3 млрд даляраў ЗША Беларусь атрымае грошы некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд даляраў у 2011 годзе, каля 800 млн даляраў — у 2012-м і 1 млрд — у 2013-м.

Першыя 800 млн даляраў у рамках крэдыту Беларусь атрымала ў чэрвені. Другую частку крэдыту – больш за 400 мільёнаў даляраў – абяцалі ўвосень. Каб яе атрымаць, улады Беларусі мусяць выканаць шэраг умоў, у тым ліку — праводзіць жорсткую бюджэтную палітыку і зьменшыць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту.

Пры гэтым Уладзімер Пуцін зьвярнуў увагу, што Менск доўга вывучаў ўмовы крэдыту. "Трэба, каб умовы, узгодненыя беларускім бокам і нашымі экспэртамі, выконваліся своечасова. Разумею, што гэта няпроста", - сказаў У. Пуцін.

У сваю чаргу прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясаніковіч, як паведамляе Interfax.by, запэўніў, што "у адпаведнасьці з узгодненым альгарытмам ўсё будзе выконвацца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG