Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адхіліў пазоў прадстаўнікоў кампаніі "Гавары праўду"


Сяргей Вазьняк

Сяргей Вазьняк

Судзьдзя Мікалай Бабкоў не задаволіў хадайніцтва Ўладзімера Някляева і Сяргея Вазьняка, якія аспрэчвалі рашэньне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць грамадзкую арганізацыю.

Падставай для адмовы стала памылка ў даце нараджэньня асобы, якая прадстаўляла памяшканьне для юрыдычнага адрасу.

На рашэньне суду Ўладзімер Някляеў зрэагаваў словамі: "Хто б сумняваўся!"

Пазоўнікі — Сяргей Вазьняк, Уладзімер Някляеў. Прадстаўнік Мін’юсту — Валеры Зінкевіч.

Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне "Гавары праўду" спрабавала дамагчыся легальнага статусу ўжо другі раз. Першы раз Мін’юст адмовіў грамадзянам у рэгістрацыі іх арганізацыі пасьля таго, як частка заснавальнікаў на чале з Уладзімерам Някляевым была арыштаваная і знаходзілася ў СІЗА КДБ, а офіс кампаніі быў апячатаны. Тады Мін’юст знайшоў у пададзеных дакумэнтах нейкія памылкі, але выправіць іх з камэры "амэрыканкі" было немагчыма.

Вызваліўшыся са сьледчага ізалятара, Уладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і іншыя актывісты кампаніі зноў падалі дакумэнты на рэгістрацыю аб’яднаньня "Гавары праўду". І зноў адмова. Мін’юст матываваў яе памылкамі ў гарантыйным лісьце ад уласьніка офіса, які пагадзіўся даць арганізацыі юрыдычны адрас. Фактычна размова ідзе пра адну памылку, якую прызналі пазоўнікі, — у даце нараджэньня аўтаркі гэтага ліста Ніны Пахлопкі, якая паблытала месяц свайго нараджэньня.

Мін’юст палічыў памылку ў даце нараджэньня спадарыні Пахлопкі "непапраўнай", як і тое, што яе гарантыйны ліст быў накіраваны на адрас аб’яднаньня, а не на адрас іх ведамства, як патрабуюць унутраныя інструкцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG