Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня разглядаецца адміністрацыйная справа Валянціна Стэфановіча


Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” атрымаў позву з Інспэкцыі Міністэрства падаткаў і збораў Партызанскага раёну Менску.

“Вынікам гэтага працэсу можа стаць накладаньне адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу за ўхіленьне ад падаткаабкладаньня”, - адзначае Валянцін Стэфановіч і дадае, што абавязкова будзе гэта абскарджваць.

Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”, інспэкцыя мае намер спагнаць з Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Ён заявіў, што нязгодны з выстаўленымі прэтэнзіямі Міністэрства па падатках і зборах, і тлумачыць перасьлед з боку уладаў палітычнымі матывамі.

Калега Стэфановіча, кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі пасьля выдачы Літвой і Польшчай інфармацыі аб яго банкаўскіх рахунках ад пачатку жніўня сёлета знаходзіцца пад вартай па абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйных памерах.
XS
SM
MD
LG