Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяну Севярынец шукаюць міліцыянты


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Пакуль каардынатарка аргкамітэту стваранай Партыі БХД Тацяна Севярынец адсутнічала, трое супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі трапіць у кватэру, дзе яна жыве.

“У кватэру пазванілі невядомыя асобы, двое зь іх былі ў міліцэйскай форме і адзін у цывільным. Яны сталі патрабаваць Тацяну, але я не адчыніў дзьверы”, — распавёў муж актывісткі Кастусь Севярынец.

Тацяна Севярынец кажа, што на любыя размовы зь міліцыянтамі пагодзіцца толькі тады, калі атрымае аформленую належным чынам позву.

Севярынец мяркуе, што цікаўнасьць міліцыянтаў можа быць выклікана яе ўдзелам у аргкамітэце Народнага сходу, які прайшоў у Віцебску 8 кастрычніка. Пасьля імпрэзы супрацоўнікі міліцыі доўга пільнавалі вядоўцаў Ірыну Яскевіч, Тацяну Севярынец і Валера Спаткая, аднак іх схавалі жыхары дому па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, у двары якога праводзіўся сход.
XS
SM
MD
LG