Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Лукашэнка ў аўторак заявіў, што чакае падзеньня курсу даляра пасьля пераходу на адзіную сэсію таргоў на біржы: «Майце не ўвазе, што курс даляра абваліцца». Наколькі абгрунтаваныя такія запэўніваньні? Што можа паўплываць на часовы эфэкт падзеньня даляра? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.

Цыганкоў: Ня толькі Аляксандар Лукашэнка, але і аналітыкі кажуць пра магчымае падзеньне замежных валютаў у дачыненьні да беларускага рубля пасьля правядзеньня агульных таргоў на валютнай біржы. Іншае пытаньне ў тым, наколькі рубель вырасьце і як доўга гэты працэс будзе трываць?

Злотнікаў: На самой справе, так і адбудзецца, рубель узмоцніцца. Тая частка валюты, якая прадавалася па афіцыйным курсе за 5700, цяпер будзе прадавацца ўжо па рынкавым курсе. Цяпер тыя, хто раней купляў валюту па гэтай «афіцыйнай» цане, ужо будуць купляць валюту па рынкавай цане. Тыя, хто «прытрымлівалі» ў сябе даляр, не хацелі яго прадаваць па 5 тысяч, цяпер выкінуць сваю валюту на рынак.
Гэта можа быць недзе каля 7-8 тысячаў за даляр. Але потым пакрыху пачнецца рост…

Рынкавы курс, я думаю, усталюецца недзе на палове паміж сёньняшнім афіцыйным і рынкавым. Гэта можа быць недзе каля 7-8 тысячаў за даляр. Але потым пакрыху пачнецца рост даляра.

Цыганкоў: Як доўга працягнуцца спрыяльныя для росту беларускага рубля абставіны?

Злотнікаў: Сярэдні курс неяк усталюецца цягам тыдня. Запасаў валюты мала, і продаж тых, хто «прытрымліваў» сваю валюту, дасьць падтрымку беларускаму рублю на некалькі тыдняў.

А потым, разам з інфляцыяй, рубель пачне падаць. Стратэгічна курс даляра будзе залежаць ад двух чыньнікаў — ад узроўню інфляцыі і ад прытоку замежнай валюты ў краіну. Калі ня будзе ніякіх крэдытаў, калі да новага году ня будзе паступленьняў валюты ад прыватызацыі ці прамых замежных інвэстыцыяў, тады даляр будзе расьці нават хутчэй за ўзровень інфляцыі.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG