Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Чаргінца пераабралі старшынём СПБ


Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец
18 кастрычніка дэлегаты 2-га зьезду праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі пераабралі на новы тэрмін старшынём арганізацыі Мікалая Чаргінца. За яго кандыдатуру прагаласаваў 461 дэлегат, супроць — адзін, тры ўстрымаліся, паведамляе БелаПАН.

Напярэдадні былы кандыдат на прэзыдэнта і былы старшыня Саюзу пісьменьнікаў Уладзімер Някляеў заклікаў сябраў СПБ зьмяніць старшыню: «У ганаровыя яго перавядзіце, каб ня занадта пакрыўдзіўся. Ну як старшынём Саюзу пісьменьнікаў Беларусі можа быць чалавек, які ня ведае беларускай мовы? Гэта ж нонсэнс. Нават рускія з-за гэтага, мякка кажучы, зьдзіўляюцца. Гэта прыкметы псыхушкі, у якой мы ўсе жывем. У яе лёгка было ўвайсьці — цяжэй выйсьці. Але трэба выходзіць», — пісаў паэт у адкрытым лісьце да ўдзельнікаў зьезду.

Выступаючы на зьезьдзе, некаторыя пісьменьнікі адзначалі, што іх калегі мала робяць, каб захаваць беларускую мову. Таксама казалі пра тэндэнцыю, калі штогод адчыняюцца рускамоўныя, але зачыняюцца беларускамоўныя школы, спыняюць працу беларускамоўныя выданьні, напрыклад — газэта «Раніца».

Між тым прапанова ўнесьці ў рэзалюцыю зьезду праўку пра тое, што сябры СПБ «сур’ёзна заклапочаныя» станам беларускай мовы ў краіне, была адхілена.

Некалькі фактаў са зьезду прыўладных пісьменьнікаў прыводзіць у сваім ЖЖ яго ўдзельніца Дзіяна Балыка. У прыватнасьці, яна кажа, што больш за 300 удзельнікаў зьезду былі ўзростам старэйшыя за 60 гадоў і што Чаргінец у сваёй прамове папрасіў закрыць прыватнае выдавецтва «Логвінаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG