Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрабанк: эканоміку Беларусі чакае рэзкае зьніжэньне тэмпаў росту


У 2012 годзе валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі падрасьце ўсяго на 1,5%. Гэтак мяркуе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) у сваім апошнім, кастрычніцкім прагнозе. Паводле ранейшага прагнозу, які быў апублікаваны ў чэрвені, рост тэмпаў ВУП у Беларусі банк прагназаваў у памеры 3%.

Паводле ЭБРР, інфляцыя ў Беларусі ў 2011 годзе складзе 50%.

Назіральнікі адзначаюць, што прагноз ЭБРР нават больш аптымістычны за прагнозы Міністэрства эканомікі Беларусі і МВФ. Гэтак, Мінэканомікі мяркуе, што ВУП падрасьце ў 2012 годзе ўсяго на 0,5%, а МВФ — што на 1,4%.

Паводле афіцыйных дадзеных, у 2010 годзе ВУП Беларусі павялічыўся на 7,6%.
XS
SM
MD
LG