Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на бульбу і прадукцыю з гародніны і садавіны стануць «вальнейшыя»


Урад Беларусі прыняў пастанову, паводле якой да канца 2011 году будзе адмененае рэгуляваньне аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам коштаў на бульбу і прадукцыю з гародніны і садавіны для юрыдычных асобаў і прадпрымальнікаў, якія пастаўляюць гэтыя прадукты ў адмысловыя стабілізацыйныя фонды. Паводле ўраду, такая мера павінна падтрымаць аграпрамысловы комплекс, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер бульба, а таксама прадукцыя АПК з гародніны і садавіны лічацца сацыяльна значнай прадукцыяй, кошты на якую рэгулюе дзяржава.
XS
SM
MD
LG