Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэны ЗША прапаноўваюць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў


Аўтары ліста выказваюць "глыбокую занепакоенасьць утрыманьнем пад вартай беларускіх грамадзянаў". У сваім лісьце кангрэсмэны згадваюць Міколу Статкевіча, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнку, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча і Алеся Бяляцкага.

"Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Эўрапейскі Зьвяз, а таксама шматлікія міжнародныя і няўрадавыя арганізацыі неаднаразова выказвалі занепакоенасьць станам грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі. Паколькі дадзеная занепакоенасьць захоўваецца да гэтага часу, мы баімся, што Беларусь застанецца выгнанцам на міжнароднай арэне, на шкоду эканоміцы і насельніцтву Беларусі", — пішуць кангрэсмэны.

Яны таксама адзначаюць: "Вызваленьне незаконна асуджаных людзей і пакараньне тых, хто адказны за гэта, пашле ясны сыгнал беларускаму народу і міжнароднай супольнасьці, што ваш урад ня будзе мірыцца з парушэньнем правоў чалавека і пагардай да дэмакратыі".

"Мы таксама ведаем, што беларусы адданыя прынцыпам і ідэям дэмакратыі, уключаючы права на свабоду слова і плюралізм", — напісана ў лісьце.

Зварот да Аляксандра Лукашэнкі падпісалі:

  • Дэн Бартан
  • Грэгары Мікс
  • Тым Грыфін
  • Элтан Гэлаглі
  • Элтан Энгель
  • Тэд Па
  • Том Марына
  • Тэадор Дэйч
  • Гус Біліракіс
  • Албіё Сайрэс
  • Жан Шміт

Зварот да Лукашэнкі зьявіўся з ініцыятывы кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі, які ў часе свайго візыту ў ЗША сустракаўся з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША, адзначае сайт прыхільнікаў АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG